Роўна год таму Банк Масква-Мінск правёў рэбрэндынг і стаў Банкам Дабрабыт. Дабрабыт - гэта беларускае слова. Да 2019 года ў Беларусі не было ніводнага банка з беларускай назвай. Для нас такі выбар - гэта свядомы крок да першага банку для сучаснага беларуса: свядомага, чыннага, заможнага. Для таго, хто зарабляе і інвестуе ў сваёй краіне, стварае тут свой уласны "дабрабыт".
Мы будуем сучасны камфортны банк. Банк Дабрабыт - добры і надзейны банк, ён уваходзіць у ТОП самых эфектыўных фінансавых устаноў краіны. На працягу 2019 года мы правялі абнаўленне аддзяленняў, анлайн-сэрвісаў і ўвялі мноства новых прадуктаў і паслуг.
Банк Дабрабыт стаў найбуйнейшым гульцом на біржавым валютным рынку краіны, самым дынамічным па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу. Прадставіў першую ў Беларусі спецыяльную банкаўскую картку для мам "Матуля" і пакет паслуг для прафесійных спартсменаў "Вышэйшая Ліга".
У сваёй дзейнасці банк не абмяжоўваецца толькі вядзеннем бізнесу. Падтрымка праектаў у галіне культуры і спорту, дабрачынная дапамога, удзел у экалагічных праектах з'яўляюцца для нас магчымасцю ўнесці свой уклад у павышэнне якасці жыцця беларускага грамадства. Так, Банк Дабрабыт выступае партнёрам Мінскага паўмарафону, Чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы, футбольнага клуба "Мінск", Цэнтра алімпійскага рэзерву па тэнісе.
У мінулым годзе банк увайшоў у лік самых цытуемых у СМІ фінансавых устаноў, што кажа аб высокім узроўні экспертызы прафесіяналаў, якія тут працуюць, адкрытасці нашай фінансавай установы.
Мы ганарымся, што рашэнне сваіх фінансавых пытанняў нам даверылі больш за 250 000 чалавек і звыш 10 000 кампаній. Вы - самае важнае і дарагое, што ў нас ёсць! Мы абяцаем дапамагаць вам будаваць ваш асабісты, сямейны і дзелавы дабрабыт, прытрымліваючыся прынцыпаў адкрытасці, стараннасці і надзейнасці.
Дзякуй, што вы з намі!
Подпишитесь на наши новости
Файлы CookieОАО "Банк Дабрабыт" использует на своем сайте анонимные данные, передаваемые с помощью файлов cookie. Для запрета использования файлов cookie воспользуйтесь соответствующими настройками своего браузера.