Банк Дабрабыт абвяшчае аб запуску беларускай версіі сайта

21.02.2019

21 лютага, у Дзень Роднай мовы Банк Дабрабыт запускае беларускамоўную версію свайго сайта. Яна размешчана па прамой спасылцы bankdabrabyt.by/by/. Таксама пераключыцца на беларускую мову можна, націснуўшы адпаведную кнопку ў верхнім меню сайта.

Мы сталі першым у Беларусі банкам з беларускай назвай. Шануючы нашу мовы, мы даволі аператыўна пасля перайменавання нашай фінансавай установы зрабілі двухмоўны сайт. Цікава, што над гэтым праектам працавалі як прадстаўнікі інтэрнэт-агенцтва, так і супрацоўнікі Банка Дабрабыт.

Мы задаволены вынікам, але разумеем, што некаторыя недакладнасці могуць сустрэцца падчас прагляду старонак. Таму мы былі б вельмі ўдзячныя за зваротную сувязь. Зрабіць гэта магчыма любым зручным спосабам: па тэлефоне, праз спецыяльную форму альбо ў сацыяльных сетках Фэйсбук, Аднакласнiкі, Укантакце ці Інстаграм.