Банк Дабрабыт прадстаўляе доўгачаканыя новыя пакеты паслуг "Разам"!

20.01.2022

Яшчэ не паспелі ўлегчыся эмоцыі ад новага мабільнага дадатку, а мы выпускаем у вялікае падарожжа новыя пакеты "Разам" для банкаўскіх картак. І яны сапраўды файныя!

Банк Дабрабыт сабраў усе лепшыя існуючыя функцыі, упарадкаваў магчымасці і зрабіў карыстанне банкаўскімі паслугамі больш прастым і нават выгадным для кліентаў.

Упершыню мы далі магчымасць карыстацца пакетамі паслуг абсалютна бясплатна. Для гэтага трэба проста выконваць адну з умоў: разлічвацца, трымаць пэўную рэшту альбо атрымліваць заробак на картку ў пэўным аб’ёме. І ўсё!


Вашай увазе 5 новых пакетаў:

  • Стартавы (ён заўсёды бясплатны)

  • Базавы

  • Залаты

  • Плацінавы 

  • Элітны

Акрамя таго, з новымі пакетамі паслуг Банк Дабрабыт прапануе і хіт сезону – бонусную праграму "Сплюшкі"! За разлікі вам налічваюцца "плюшкi" - балы, якія абменьваюцца на сертыфікаты альбо зніжкі ў шматлікіх партнёраў.

Шчыра запрашаем у ваш хатні банк!