Частные лица
Нагадаем, что ў студзені бягучага года наш банк змяніў назву на Банк Дабрабыт (раней называўся Банк Масква-Мінск) і стаў першым у Беларусі банкам з беларускай назвай. Ужо тады мы анансавалі планы па распрацоўцы беларускамоўных версій сайта, мабільнага дадатка і інтэрнэт-банкінга.
Беларускі варыянт Дабрабыт-анлайн з’яўляецца суцэльна функцыянальным і дазваляе ажыццяўляць усе аперацыі, якія ёсць і ў рускай версіі.
“З гонарам абвяшчаем аб запуску беларускай версіі нашага мабільнага дадатка Дабрабыт-анлайн. Кіруйце фінансамі на роднай мове! Па-ранейшаму хуткі, зручны і зразумелы Дабрабыт стаў яшчэ болей блізкі, захаваўшы ўсе свае функцыі”, - адзначаюць адказныя за распрацоўку дадатка супрацоўнікі банка.
Улічваючы, што мы ўпершыню робім беларускую версію дадатка, у ім, канечне, могуць знайсціся некаторыя памылкі. Мы будзем рады, калі вы заўважцые іх і паведаміце нам любым зручным спосабам – праз сайт, сацыяльныя сеткі, альбо па тэлефоне (29, 44, 25) 5 222 111.
Карыстацца нашым зручным мабільным дадаткам могуць як нашы існуючыя кліенты, так і ўсе жадаючыя. Для ужывання Дабрабыт-анлайн можна залагініцца ў ім праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ), адкрыць рахунак альбо дэпазіт і пераводзіць на іх сродкі з картак другіх банкаў.