Дабрабыт-Анлайн ужо хутка чакае абнаўленне!

28.01.2022

Банк Дабрабыт нядаўна прадставіў абсалютна новую версію мабільнага дадатку Дабрабыт-Анлайн. Яна з’яўляецца для нас увасабленнем усяго добрага, что павінна быць у мабільным банку. Гэта быў досыць смелы крок адносна старой версіі, які выклікаў жывую дыскусію сярод нашых карыстальнікаў.


Дзякуючы вашай зваротнай сувязі, якую Банк Дабрабыт вельмі ўважліва слухае і чытае, мы назапасілі шмат ідэй. І вось менавіта яны будуць рэалізаваныя цягам бліжэйшых месяцаў.
Першае абнаўленне Дабрабыт-Анлайн мы чакаем ужо ў пачатку лютага! Сачыце за навінамі!

І дзякуй, што вы з намі!