Новая мастацкая выстава ў офісе "Галерэя"

04.02.2022

Новая мастацкая выстава адкрылася ў офісе "Галерэя" Банка Дабрабыт на праспекце Пераможцаў. На выстаўцы прадстаўлены работы, у якіх аўтар, Генадзь Козел, эксперыментуе з фактурамі, а таксама работы, дзе мастак ідзе не ад белага тону палатна, а ад цёмнага. Каляровы грунт даваў якасна іншую характарыстыку жывапісу - глыбокую, складаную, драматычную.

image_123986672.JPG

Як патлумачыла мастацтвазнаўца Наталля Сяліцкая, мастак шчыра захапляецца творчасцю Веласкеса, Гоі, Рэмбранта. Аднак, у адрозненне ад іх, прырода (хутчэй - разважанні аб ёй) для Генадзя Козела толькі адпраўная кропка ў стварэнні ўласнага твора. Ён спрашчае рэальнасць, зводзячы яе да сімвала, які ёсць не што іншае, як наданне сэнсу форме. Сэнс, у сваю чаргу, - гэта рэальнае жыццё, пражытае майстрам, яго пачуцці, пачуццё густу і колеры - велізарнае нагрувашчванне з'яў, якое складаецца з умоўнай формы.

5.jpg


Мала хто ведае, што ў дзяцінстве маці Генадзя хацела, каб ён стаў святаром, а сам хлопчык марыў стаць заолагам. Але раз і назаўжды ён зрабіў выбар на карысць мастацтва.

0.jpg
«Аднойчы майстар сказаў пра Веласкеса: «Здаецца, ён не можа заблудзіцца, таму што ўнутрана, як прылада, наладжаны ідэальна ў плане колеру». Думаю, гэтыя словы можна ў поўнай меры аднесці да творчасці самога Генадзя Козела», - распавяла мастацтвазнаўца.