Шчырыя віншаванні з Новым годам і Калядамі!

27.12.2019

Шаноўныя нашы кліенты! Віншуем вас з Новым годам і Калядамі!

Сёння ў нас ёсць святочная нагода, каб выказаць вам словы ўдзячнасці за давер і супрацоўніцтва! Шчыры дзякуй! Няхай ваша жыццё поўніцца цяплом, утульнасцю і, вядома, дабрабытам.

У 2019 годзе мы змянілі сваю назву на Банк Дабрабыт. Гэта быў вельмі адказны крок, таму што за гэтымі словамі стаяць не толькі новыя шыльды на аддзяленнях. Для нас абнаўленне азначае новы погляд на сэрвісы і прадукты, якія банк будзе прапаноўваць вам! Такія змены не адбываюцца ў адно імгненне, мы плённа працуем штодня, каб станавіцца лепшымі для вас.

Для нас выбар новай назвы быў усвядомленым крокам. Гэта рух да банка для сучаснага беларуса: свядомага, дзейнага і заможнага, які стварае свой уласны дабрабыт.

Разам з вамі цяпер мы будуем сучасны камфортны беларускі банк. А самым галоўным для сябе лічым клопат аб асабістым, сямейным і дзелавым дабрабыце беларусаў. І для гэтага сумесна з вамі знаходзім годныя фінасавыя рашэнні і ствараем уласную экасістэму сэрвісаў і паслуг.

Жадаем вам цяпла і дабрабыту,

Ваш Банк Дабрабыт.