Банк Дабрабыт - гэта беларускі банк, які бачыць сваёй галоўнай мэтай дапамогу кліентам ў росце іх дабрабыту.
Дабрабыт - гэта беларускае слова. Да 2019 года ў Беларусі не было ніводнага банка з беларускай назвай. Для нас такі выбар - гэта свядомы крок. Гэта крок да першага беларускага банку. Банк для сучаснага беларуса: свядомага, чыннага, заможнага. Для таго, хто зарабляе і інвестуе ў сваёй краіне, стварае тут свой уласны "дабрабыт".
Мы клапоцімся аб асабістым, сямейным i дзелавым дабрабыце нашых кліентаў, сумесна з імі знаходзім лепшыя фінансавыя рашэнні і ствараем персанальную камфортную экасістэму сэрвісаў і паслуг.
Што мы абяцаем сваім кліентам?
АДКРЫТАСЦЬ
Мы шчыра імкнемся знайсці лепшыя магчымасці зрабіць ваша жыццё больш камфортным- СТАРАННАСЦЬ
Годна працуем на карысць кліентаў - НАДЗЕЙНАСЦЬ
Мы старанна ствараем ўзаемны давер для доўгатэрміновых адносінаў з вамі
Ключавыя факты
- Наш банк быў заснаваны ў 2000 годзе і называўся Масква-Мінск, а у 2019 годзе перайменаваны ў Банк Дабрабыт
- З 2014 года ўласнікам банка з'яўляецца Нацыянальны Банк Беларусі
- Банк Дабрабыт прадастаўляе свае паслугі 10 000 карпаратыўных кліентаў і 250 000 фізічных асоб
- Банк уваходзіць у лік самых эфектыўных банкаў краіны
Дасягненні 2019
- Прафесійная ўзнагарода конкурсу "Брэнд года" за праведзены рэбрэндынг
- Самы дынамічны рост у падтрымцы малога бізнесу ў рамках сумеснай праграмы з Банкам Развіцця
- Лідэр біржавога валютнага рынку Беларусі
- Узнагарода конкурсу "Банк года" за здзелку па фінансаванні біягазавых установак у Гродзенскай вобласці