Прыватныя асобы
Задаць пытанні, якія Вас цікавяць, спецыялістам нашага банка Вы можаце, калі выбераце адпаведную тэму і пакінеце электроннае паведамленне.
Пры накіраванні электронных зваротаў (заяў, прапаноў, скаргаў) у поле "Тэма лiста" абірайце "Звароты (заявы, прапановы, скаргі)".
Для атрымання арыгiнала крэдытнага дагавора, заключанага ў Дабрабыт-анлайн, а таксама інфармацыю аб умовах крэдытавання ў полі "Тэма ліста" абірайце "Крэдыты Online".
Дадатковая інфармацыя
Звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.
Палі, пазначаныя "*",абавязковыя для запаўнення.
Перад адпраўкай зварота праверце, калі ласка, правільнасць названага Вамі адраса электроннай пошты.
Накіраваць электронны зварот, запоўнены ў вышэйназваным парадку, магчыма націснуўшы кнопку "Адправіць" або самастойна на адрас электроннай пошты банка bank@bankdabrabyt.by.
Дадаткова паведамляем, што ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 № 1786 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў" і Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб":
- звароты, рэгіструюцца ў дзень іх паступлення ці на наступны працоўны дзень, калі звароты паступаюць у непрацоўны дзень (непрацоўны час);
- тэрмін разгляду зваротаў не павінен перавышаць 15 каляндарных дзён, і пачынаецца з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту (звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, павінны быць разгледжаны не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі);
- калі апошні дзень тэрміна разгляду зваротаў прыпадае на непрацоўны дзень, то днём заканчэння тэрміна лічыцца першы наступны за ім працоўны дзень.