Банк Дабрабыт выйшаў на першае месца па аб'ёме гандлю на біржавым валютным рынку Беларусі

04.01.2019

Банк Дабрабыт заняў першае месца ў рэйтынгу ўдзельнікаў гандлю на біржавым валютным рынку па аб'ёме гандлю па выніках 2018 года. Пра гэта паведамілі ў Беларускай валютна-фондавай біржы.

Высокія пазіцыі сярод удзельнікаў валютнага гандлю Банка Дабрабыт з'яўляюцца рэзультатам мэтанакіраванай працы банка па забеспячэнні найболей прывабных для кліентаў умоў па куплі і продажы замежнай валюты.

Таксама ў 2018 годзе Банк Дабрабыт першым у Беларусі запусціў Viber-чат MMFX, з дапамогай якога можна набываць і прадаваць валюту па канкурэнтных курсах. Гэта могуць зрабіць усе юрыдычныя асобы, не толькі кліенты Банка Дабрабыт. Апроч таго, у чаце можна аператыўна пазнаць актуальны курс, параўнаць прапановы розных банкаў і выбраць самыя выгадныя катыроўкі. Viber-чат даступны па нумары +375297031703

Запуск першага ў Беларусі Viber-чату для валютна-паменных аперацый – толькі адзін з крокаў банка ў развіцці перспектыўнага кірунку. Нагадаем таксама, што па выніках 2017 года банк увайшоў у топ-3 у рэйтынгу актыўнасці на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Банк Дабрабыт з'яўляецца значным гульцом на банкаўскім рынку Беларусі з пункту гледжання абслугоўвання карпаратыўнага бізнесу. Усяго ў банку абслугоўваецца больш 10 тыс. юрыдычных асоб.