Навагоднія стыкеры з божай кароўкай: віншуйце сваіх блізкіх яскрава!

24.12.2019

Банк Дабрабыт выпусціў навагоднюю версію сваіх стыкераў з божай кароўкай Евай для Telegram. Калі вы раней спампоўвалі Еву, дадатковыя святочныя варыянты аўтаматычна з’явяцца ў наборы. Калі не, пераходзьце хутчэй па спасылцы https://t.me/addstickers/EvaDabrabyt. Калі не, пераходзьце хутчэй па спасылцы (), альбо наводзьце камеру смартфона на qr-код.

Стыкеры з мілай істотай аказаліся вельмі папулярнымі сярод карыстальнікаў Telegram. З моманту яе з’яўлення ў верасні бягучага года яе спампавалі больш за 7 000 чалавек.

Вобраз божай кароўкі, якую мы назвалі Ева, цудоўна адпавядае каштоўнасцям Банка Дабрабыт. Усе мы з дзяцінства памятаем вершык "Божая кароўка, паляці на небка, прынясі нам хлебка…". Гэта ж якраз пра дабрабыт – сямейную утульнасць, шчыры клопат аб сваіх блізкіх, дастатак. 

Банк Дабрабыт – гэта першы ў краіне банк з беларускамоўнай назвай. Раней ён называўся Банк Масква-Мінск, але тая назва засталася ад старых уласнікаў і даўно не адпавядала бягучаму статусу банка. Цяпер ён належыць Нацбанку, і дзяржава мае планы па яго продажы замежнаму інвестару. Зараз філіялы банка мяняюць сваё знешняе і ўнутранае ўбранне. Прыкметна, што ўнутраную навігацыю банк робіць на беларускай і ангельскай мовах.