Кар'ера ў банку

Перавагі працы ў банку

Сацыяльны пакет
Каманда прафесіяналаў
Навучанне і развіццё
Паспяховы прыбытковы банк
Мы шукаем прафесіяналаў!

Мы – крупны банк ААТ "Банк Дабрабыт", што ўпэўнена ўваходзіць у першую дзясятку банкаў краіны.

Мы – адна каманда прафесіяналаў – рупліва працуем, прыходзім да поспеху і ствараем камфортныя ўмовы для партнёраў і кліентаў. Сумяшчаючы лепшыя традыцыі Банка з найновымі магчымасцямі банкаўскіх тэхналогій, мы шукаем, знаходзім і ўвасабляем у жыццё лепшыя развязкі для дынамічнага развіцця эканомікі нашай краіны.

Мы не спыняемся на дасягнутым. Мы расцем, змяняемся, становімся лепш.

Становімся лепш, камфортней і прывабней для ўсіх – і для кліентаў, і партнёраў, і для нашых працаўнікоў.

І мы разумеем, што менавіта кваліфікаваныя кадры – грунт доўгатэрміновага поспеху, таму для ААТ "Банк Дабрабыт" надта важна, каб сфарміраваная за немалы тэрмін існавання каманда знаўцаў банкаўскай справы папаўнялася моцнымі кадрамі, здольнымі ўмацаваць імідж Банка як кліентаарыентаванага, эфектыўнага і зручнага для супрацы.

Таму мы шукаем энергічных прафесіяналаў, гатовых да складанай і напружанай, але вельмі цікавай і прадукцыйнай працы ў крузе аднадумцаў! Калі Вы ініцыятыўныя і адказныя, імкнецеся да сталага падвышэння сваіх кампетэнцый і развіцця, умееце дамагацца пастаўленых мэт, паспяхова выбудоўваеце працу ў камандзе і шануеце індывідуальны падыход да кожнага кліента, то мы будзем рады бачыць Вас у нашых шэрагах!

Пакінуць заяўку
Калі Вы не знайшлі падыходнай вакансіі

Адпраўляйце сваё рэзюмэ на адрас электроннай пошты job@bankdabrabyt.by і мы дадзім інфармацыю пра Вас у нашу базу дадзеных суіскальнікаў. Пры з'яўленні новых вакансій падобнага профілю мы абавязкова разгледзім Вашу анкету і запросім на сустрэчу ў выпадку зацікаўленасці.

Анкета кандыдата 

Вы таксама можаце пакінуць запоўненую анкету ці сваё рэзюмэ адвольнай формы ў адным з аддзяленняў Банка ў сваім горадзе.

Пакінуць заяву