Чаму вам можа спадабацца абслугоўванне Ў Банку Дабрабыт?
- Мы – беларускі банк
Нам вельмі хочацца ўсімі магчымымі спосабамі спрыяць развіццю нацыянальнага прадпрымальніцкага духу, з’яўленню новых кампаній, станаўленню беларускага ўнутранага рынку - Як і вы, маем амбіцыі
За некалькі апошніх гадоў Банк Дабрабыт сабраў моцную каманду прафесіяналаў з досведам працы у міжнародных банкаўскіх групах. Яна мае вялікую прагу да стварэння лепшых фінансавых інструментаў для беларускіх кампаній. - Прапаноўваем карысныя сэрвісы
Мы хочам, каб у нашых кліентаў былі ўсе карысныя і інавацыйныя “фішкі”. Напрыклад, мабільная прылада з магчымасцю плаціць па рахунках фірмы, анлайн-праверка вашых контрагентаў альбо магчымаць купляць/прадаваць валюту ў рэжыме анлайн па лепшых каціроўках біржы.
Што ўяўляе сабой Банк Дабрабыт сёння?
- Раней мы называліся Банк Масква-Мінск, але з 2019 года змянілі імя на Банк Дабрабыт
- Ганарымся супрацоўніцтвам з больш, чым 10 000 кампаніямі, якія з’яўляюцца нашымі кліентамі
- Уваходзім у лік найбольш эфектыўных банкаў краіны, маючы адну з найвышэйшых рэнтабельнасцяў уласнага капіталу
- Актыўна фінансуем беларускі бізнес: за 2018 год выдалі ў 2,5 разы больш крэдытаў малому бізнесу, занялі другое месца па аб’ёмах факторынгу ў краіне, развіваем лізінгавыя аперацыі
- Лідзіруем па аб’ёмах таргоў на валютным біржавым рынку Беларусі па выніках 2018 года, адзіныя ў краіне даём кліентам магчымасць купляць/прадаваць валюту на біржы ў рэжыме анлайн, а дамаўляцца аб каціроўках проста праз Viber
- Маем спецыяльныя наборы паслуг для прадпрымальнікаў, якія толькі пачынаюць свой дзелавы шлях