- Дыстанцыйнае абслугоўванне
- Інтэрнэт-Банк
- Мабільны Банк "Бізнес. Дабрабыт"
- Абмен валют анлайн
- Кансультацыі
- Экспертны цэнтр
- Партнёрскія паслугі для бізнесу
- Рэкамендуемы прадукт
- Пакет паслуг "Лёгкі"
- Даведацца больш
- FX гандлёвая пляцоўка
Інтэрнэт-эквайрынг
Інтэрнэт-эквайрынг ― гэта паслуга, якая дазваляе прымаць аплату онлайн з дапамогай банкаўскіх плацёжных картак

Атрымаць кансультацыю
Прымайце аплату за тавары і паслугі онлайн ў рэжыме 24/7

- Бясплатнае падключэнне
- Адсутнасць абаненцкай платы і ўтоеных плат
- Камісія ад 1,79%
- Залічэнне сродкаў на рахункі ў любых банках
Для атрымання Інтэрнэт-эквайрынгу вам неабходна:
Азнаёміцца з тарыфамі (даступныя вышэй у асобнай ўкладцы)
Азнаёміцца з дагаворам Інтэрнэт-эквайрынгу
Прадаставiць пакет дакументаў
Для дзеючага кліента Банка Дабрабыт- Заяву аб далучэнні да дагавора Інтэрнэт-эквайрынгу, запоўненае і раздрукаванае ў 2-х экзэмплярах;
- Копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, завераная кліентам;
- Дакумент, які сведчыць асобу падпісанта;
- Пячаць (калі выкарыстоўваецца кліентам).
Для кліента, разліковы рахунак якога адкрыты ў іншым банку- Заяву аб далучэнні да дагавора Інтэрнэт-эквайрынгу, запоўненае і раздрукаванае ў 2-х экзэмплярах;
- Копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, завераная кліентам;
- Дакумент, які сведчыць асобу падпісанта;
- Копія статута са штампам рэгіструючага органа, завераная кліентам. (Індывідуальныя прадпрымальнікі не даюць названы дакумент);
- Дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы падпісанта:
- для індывідуальнага прадпрымальніка: дакумент, які сведчыць асобу;
- для кіраўніка юрыдычнай асобы: копія загаду (распараджэння, пастановы) або выпіска з яго аб прызначэнні на пасаду; - Апытальнік кліента:
- для юрыдычнай асобы: апытальнік , Дадатак № 1 і Дадатак № 2 да яго;
- для індывідуальнага прадпрымальніка: апытальнік і Дадатак да яго; - Пячаць(калі выкарыстоўваецца кліентам).
Заключыць дагавор з сэрвіс-правайдэрам
Сэрвіс-правайдэр — арганізацыя, якая ажыццяўляе тэхнічную інтэграцыю і інфармацыйны абмен з кліентам і працэсінгавы цэнтрам.
Кантактныя дадзеныя сэрвіс-правайдэра будуць прадастаўлены банкам.
Заключэнне дагавора з сэрвіс-правайдэрам ажыццяўляецца бясплатна.
Адрасы падраздзяленняў банка для прыёму дакументаў і атрымання кансультацый па Інтэрнэт-эквайрынгу:
- г. Мінск: вул. Камуністычная, 49;
- г. Брэст: вул. Камуністычная, 24;
- г. Гродна: вул. Б. Траецкая, 1;
- г. Гомель: пр-т Леніна, 34;
- г. Магілёў: вул. Піянерская, 37а;
- г. Віцебск: пр-т Фрунзе, 35/1.
Выгляд карткі | Ўзнагароджанне банка | Ўзнагароджанне сэрвіс-правайдэра | Выніковы памер узнагароды |
---|---|---|---|
Карткі Банка Дабрабыт і банкаў, што працэсуюцца Белгазпрамбанкам | 1,29 % | 0,50 % | 1,79 % |
Стандартныя * карткі іншых банкаў | 1,99 % | 0,50 % | 2,49 % |
Прэміяльныя * * і карпаратыўныя карткі іншых банкаў | 2,69 % | 0,30 % | 2,99 % |
* Visa Electron, Visa Classic, Visa Gold, Maestro, Mastercard Standard, Mastercard Gold;
** Visa Platinum, Visa Signature, Visa Infinite, Mastercard Platinum, Mastercard World, Mastercard World Black Edition, Mastercard World Elite.

Інтэрнэт-эквайрынг дазваляе пакупнікам аплачваць тавары анлайн праз ваш сайт/мабiльны дадатак альбо праз выстаўленне рахунку на аплату на электронную пошту/у мэсэнджары/па смс з дапамогай банкаўскіх картак, што з'яўляецца вельмі зручным, хуткім і зразумелым спосабам плацяжу для пакупнікоў. Гэта дазволiць вам палепшыць якасць абслугоўвання сваіх пакупнiкоў і павялічыць продаж.

Сэрвіс-правайдэр ажыццяўляе тэхнічную інтэграцыю і інфармацыйнае ўзаемадзеянне паміж вашым сайтам/мабiльным дадаткам і банкам-экваерам, а таксама аказвае вам кліенцкую падтрымку. Таму ўсе пытанні, якія датычацца аказання сэрвіс-правайдэрам названых паслуг, рэгулююцца ў рамках асобнага дагавора. У сваю чаргу, Банк з'яўляецца гарантам залічэння грашовых сродкаў на ваш бягучы (разлiковы) рахунак.

Не, бягучы (разліковы) рахунак можа быць адкрыты ў любым банку.

Так, Банк ажыццяўляе праверку на прадмет адсутнасці звестак аб вашай арганізацыі ў рэестрах банкрутаў, арганізацый у стадыi лiквiдацыi, арганізацый, якія дапускалi парушэнні правілаў плацежных сістэм. Сэрвіс-правайдэр, у сваю чаргу, правярае ваш сайт (на наяўнасць пэўных раздзелаў, звестак аб тавары/паслузе, дастаўцы, працэдуры замовы, гарантыях, спосабах аплаты, працэдуры вяртання грашовых сродкаў і інш.) Больш падрабязную інфармацыю вы можаце знайсцi ў дагаворы інтэрнэт-эквайрынгу (прыкладаннi №5 і №6) на сайце Банка.

Тэрмін падкючэння залежыць ад выканання вамі патрабаванняў дагавора інтэрнэт-эквайрынгу і ад таго, як хутка вы ўхіліце выяўленыя неадпаведнасці. Пры выкананні патрабаванняў дагавора інтэрнэт-эквайрынгу тэрмін падлучэння складае ў сярэднім 1-2 тыдні.

Сэрвіс-правайдэр ажыццяўляе праверку сайта на адпаведнасць патрабаванням дагавору iнтэрнэт-эквайрынгу, па вынiках якой прадаставіць вам поўную справаздачу з апісаннем неабходных дапрацовак. Пры ажыццяўленні дапрацовак сэрвіс-правайдэр акажа кансультацыйную падтрымку распрацоўніку вашага сайта. Калі ж у вас няма магчымасці дапрацаваць сайт самастойна, наш сэрвіс-правайдэр прадаставіць кантакты профільнай кампаніі, якая за асобную плату выканае неабходныя дапрацоўкі.

Так, у мэтах бяспекі і прадухілення падазроных і ашуканскіх аперацый на вашым сайце Банк усталёўвае абмежаванні з улікам спецыфікі вашага віду дзейнасці і абаротаў (макс. і мін. сума адной аперацыі, макс. абарот у суткі/месяц, макс. колькасць аперацый у суткі, макс. колькасць аперацый і абарот па адной картцы ў суткі).

Могуць, толькі па картках міжнародных плацёжных сістэм Masterсard і Visa.

Па дагавору банк абавязаны залічыць грашовыя сродкі на ваш бягучы (разлiковы) рахунак не пазней за 3-ы рабочых дні з моманту фіналізацыі разлікаў. На практыцы ж банк будзе імкнуцца залічыць вам грошы з апярэджаннем, у дзень атрымання сродкаў ад банка, які выпусціў картку.

Не, у нас адсутнічаюць абаненцкая плата, фіксаваныя сумы і ўтоеныя платы.
Узнагароды





Карысныя прадукты:
Паслугі для кліентаў:
© 2002 — 2019 Банк Дабрабыт» Інфармацыя, размешчаная на сайце, з'яўляецца даведачнай
Карысныя прадукты:
Паслугі для кліентаў:
© 2002 — 2019 Банк Дабрабыт» Інфармацыя, размешчаная на сайце, з'яўляецца даведачнай
Карысныя прадукты:
© 2002 — 2019 Банк Дабрабыт» Інфармацыя, размешчаная на сайце, з'яўляецца даведачнай