Прыватныя асобы
Зняць наяўныя грошы, аплаціць паслугі праз мабільны або інтэрнэт-банк, разлічыцца безнаяўным спосабам у краме ці кафэ, рабіць пакупкі анлайн – з усім гэтым лёгка справяцца дэбетавыя плацёжныя карткі. Гэта эфектыўны банкаўскі інструмент, які дае магчымасць праводзіць аплаты за кошт уласных сродкаў кліента.
Замовіць банкаўскую картку вы можаце ў Банку Дабрабыт. Мы прапануем аформіць карткі міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard, якія дзейнічаюць па ўсім свеце і дазваляюць здзяйсняць бяспечныя плацяжы ў інтэрнэце.
Асаблівасці картак Банка Дабрабыт
Плацёжныя карткі прадстаўлены прадуктамі некалькіх узроўняў:
Класічныя карткі маюць стандартны функцыянал (зняцце наяўных грошай у банкаматах па ўсім свеце, браніраванне нумароў у гасцініцах, арэнда аўтамабіляў, купля білетаў анлайн і інш.).
Прэміяльныя і эксклюзіўныя прадукты прадугледжваюць пашыраныя опцыі і праграму лаяльнасці - напрыклад, у сетцы партнёраў па ўсім свеце можна атрымліваць зніжкі і бонусы. Так, Visa прапануе аператыўную замену карткі ці выдачу наяўных грошай у выпадку яе страты або крадзяжу. Служба медыцынскай і інфармацыйнай дапамогі працуе па ўсім свеце: у кругласутачным рэжыме вы можаце атрымаць кансультацыю ў выпадку хваробы ці траўмы. Таксама трымальнікі картак могуць аформіць страхоўку пры падарожжы за мяжу.
Акрамя таго, Банк Дабрабыт прапануе ўнікальныя прадукты:
Картка «Давай-давай» выпускаецца спецыяльна да Мінскага паўмарафону і прадугледжвае зніжкі і манібэк за пакупкі ў спартыўных катэгорыях.
«Матуля» – картка для мам з манібэкам і зніжкамі ў катэгорыях, звязаных з дзецьмі.Карткі абсталяваныя чыпам (тэхналогія EMV), што выключае верагоднасць іх падробкі, дазваляе выкарыстоўваць прадукты ў любой краіне свету. Бескантактавая тэхналогія павышае бяспеку разлікаў і паскарае правядзенне аперацый: калі сума меншая за ліміт, ПІН-код уводзіць не трэба.
Як аформіць карту?
Каб аформіць дэбетавую картку анлайн, трэба пакінуць заяўку і дачакацца званка спецыяліста. Банк Дабрабыт прапануе бескантактавую дастаўку на дом. Таксама замовіць картку можна ў нашых аддзяленнях.
Калі ў вас засталіся пытанні, звяжыцеся з нашым мэнэджэрам любым зручным спосабам:
Па тэлефоне.
Праз Viber, Facebook, Telegram.
У чаце на сайце.