Прыватныя асобы
Зрабіць заяўку на выпуск плацежнай карткі можна ў Дабрабыт-анлайн (Інтэрнэт-Банк і Мабільны Банк) ці звярнуўшыся ў офіс Банка з дакументам, які сведчыць асобу.
Банк Дабрабыт эмітуе карткі плацежных сістэм Visa International (Classic, Gold, Platinum) і Mastercard Worldwide (Standard, Gold).
Папаўненне карткі магчыма:
Заблакіраваць картку можна ў Дабрабыт-анлайн (Інтэрнэт-Банк і Мабільны Банк) у раздзеле "Карткі" ці па тэлефоне службы падтрымкі кліентаў, паказаным на абаротнай старонцы карткі: +375 17 239 19 99 (кругласуткава), а таксама пры асабістым звароце ў офіс Банка.
3-D SECURE – тэхналогія, заснаваная на дадатковай аутэнтыфікацыі трымальніка карткі з ужываннем аднаразовага пароля, дазваляе абараніць трымальніка карткі ад несанкцыяніраваных спісанняў, бо робіць працэс правядзення плацяжоў у сетцы Інтэрнэт больш бяспечным.
Як гэта працуе?
Калі ў Вас паключана тэхналогія 3-D Secure, то на пэўным этапе аплаты тавараў і паслуг у сетцы Інтэрнэт на ваш нумар тэлефона (паказаны пры падключэнні тэхналогіі) Банк аўтаматычна высылае ў SMS-паведамленні аднаразовы пароль, які неабходна ўвесці для паспяховага завяршэння аплаты. Паслуга даецца бясплатна. Пры афармленні новых плацежных картак з 21.10.2016 тэхналогія 3-D Secure падключаецца аўтаматычна на нумар тэлефона, дадзены трымальнікам карткі пры яе афармленні.
Па ўсіх картках, эмітаваных Банкам, пры іх выдачы падключаецца паслуга 3D Secure. Калі па нейкіх прычынах не прыходзіць аднаразовы код пацвярджэння, неабходна ў Дабрабыт-анлайн (Інтэрнэт-Банк і Мабільны Банк) у раздзеле "Карткі" праверыць настройкі паслугі: ці падключана паслуга і зверыць нумар тэлефона, паказаны ў настройках. Пры неабходнасці, трэба падключыць паслугу і/ці змяніць нумар тэлефона. Калі праблема не вырашаецца, трэба звярнуцца ў Банк.
Змена Пакета SMS-апавяшчэння даступна ў Дабрабыт-анлайн (Інтэрнэт-Банк і Мабільны Банк) або пры асабістым звароце ў офіс Банка.
Банк выплачвае узнагароду за здзяйсненне безнаяўных аперацый па картках:
Узнагарода выплачваецца згодна з Дагаворам пра ўдзел у праграме лаяльнасці трымальнікаў банкаўскіх плацёжных картак.
З поўным пералікам устаноўленых лімітаў можна азнаёміцца тут.
5 парад трымальнікам картак пры разліках у сетцы Інтэрнэт:
Гэта толькі базавыя прынцыпы бяспекі, якіх неабходна прытрымлівацца пры разліках у сетцы Інтэрнэт. З-за таго, што банкі самі зацікаўлены ў захаванасці сродкаў і бяспечнасці плацяжоў трымальнікамі картак, вам заўсёды дадуць кансультацыю ў абслуговым банке.
На сайце рэгулятара таксама размешчаны Рэкамендацыі па бяспечнаму выкарыстанню банкаўскіх плацежных картак.