Прыватныя асобы
Капіталізацыя
– гэта далучэнне налічаных працэнтаў да сумы ўкладу (дэпазіта).
Адкрыць уклад можна праз Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) з плацежнай банкаўскай карткі ці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку. А таксама, звярнуўшыся ў офіс Банка з дакументам, які сведчыць асобу.
Так, пры наяўнасці дакумента, які сведчыць асобу.
Можна, калі гэта прадугледжана ўмовамі аформленага дагавору.
Інфармацыю можна паглядзець у Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк).
Безадзыўны ўклад – гэта ўклад, па якім не прадугледжана датэрміновае скасаванне дагавору да сканчэння тэрміну звароту ўкладу (дэпазіта).
Адзыўны ўклад – гэта ўклад, які можна скасаваць датэрмінова на ўмовах і ў парадку, прадугледжаным дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіта).
Датэрміновае скасаванне ўкладу магчыма толькі са згоды Банка па заяўцы кліента на падставе дакумента, які пацвярджае неабходнасць датэрміновага скасавання дагавору.
Закрыць уклад можна ў Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) на картку ці бягучы рахунак. Таксама закрыць уклад можна ў офісе Банка, звярнуўшыся з дакументам, які сведчыць асобу.
Падаходны падатак збіраецца па ўкладах, якія аформлены з 01.04.2016 г.: падатак выплачваецца з працэнтаў, налічаных на асноўную суму ўкладу, а таксама з працэнтаў, атрыманых з кожнай сумы дадатковага ўзносу, у выпадку, калі тэрмін захоўвання кожнай сумы менш за 1 год у беларускіх рублях і менш за 2 гады ў замежнай валюце.
Зварот укладу і налічэнне па ім працэнтаў ажыццяўляецца ў наступны тэрмін:
Можна, папярэдне паведаміўшы пра гэта ў Банк.
Закрыццё ўкладаў па тэрміну як у ЦБП, так і Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) можна будзе ажыццяўляць толькі ў працоўныя (будныя) дні незалежна ад рэжыму працы ЦБП. У выпадку, калі дата заканчэння ўкладу прыпадае на суботу (пры ўмове, што яна не абвешчана ў РБ працоўнай), нядзелю ці святочны дзень, дзень заканчэння пераносіцца на першы працоўны дзень пасля непрацоўнага, пры гэтым працэнты па ўкладзе налічваюцца па дзень, які папярэднічае даце вяртання ўкладу і выплачваюцца па стаўцы, якая дзейнічала ў апошні працоўны дзень.
Паважаныя кліенты!
Дзяржава гарантуе поўную захаванасць і 100% вяртанне грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) ва ўкладах (дэпазiтах) у банках Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з:
З мэтай абароны інтарэсаў ўкладчыкаў ў 2008 годзе была створана новая сістэма гарантавання ўкладаў, у аснову якой было пакладзена стварэнне Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб.
Асноўнай мэтай дзейнасці Агенцтва служыць пакрыццё грамадзянам укладаў у нацыянальнай і замежнай валюце ў тых банках, якія стаяць на ўліку ў гэтым агенцтве, у выпадку адклікання ліцэнзіі ў канкрэтнага банка і яго немагчымасці самастойна вярнуць сродкі ўкладчыкам.
Атрымаць кампенсацыю па ўкладах (дэпазітах), размешчаных у банках Рэспублікі Беларусь, маюць права фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства.
З 28 студзеня 2019 года ААТ "Банк Дабрабыт" прыняты на ўлік у Дзяржаўную ўстанову "Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб"