
- Cумма крэдыту: ад 50 да 10 000 BYN
- Аднаўляльная крэдытная лінія - 12 месяцаў
- Тэрмін вяртання: 90 каляндарных дзён для пагашэння кожнага траншу
- Парадак прадастаўлення крэдыту: усталяванне крэдытнай лініі на зарплатную картку
- Парадак пагашэння крэдыту: аўтаматычна пры паступленні грашовых сродкаў на рахунак
Стаўка па крэдыце:
- 13,33% гадавых (СКО*, павялічаная на 4,58 працэнтных пункта) - Mastercard Standart, Mastercard Gold, Visa Classic, Visa Gold, Visa Platinum
Забеспячэнне па крэдыце:
- няўстойка

Аформіце крэдыт "на АСАБІСТАЕ" online у нашым мабільным дадатку Дабрабыт-анлайн у любы дзень тыдня.
Глядзіце простую пакрокавую інструкцыю і карыстайцеся грашыма ўжо сёння!
-
Колькі?
Сума штомесячнага плацяжу прадугледжана ў Вашай інфармацыі аб умовах крэдытавання.
Для своечасовага пагашэння крэдыту Вам будзе накіравана SMS-паведамленне пра суму і дату штомесячнага плацяжу па крэдыце!
Суму штомесячнага плацяжу, а таксама суму поўнага датэрміновага пагашэння па крэдыце можна ўдакладніць праз:
- Паслугі Дабрабыт-анлайн (Інтэрнэт-Банк і Мабільны Банк)
- тэлефоннага званка ў Кантакт-цэнтр па тэлефонах: +375 (29, 44, 25) 522-21-11, +375 (17) 237 97 97;
- у любым офісе Банка.
-
Калі?
Пагашэнне асноўнага доўгу па авердрафту і налічаных працэнтаў ажыццяўляецца аўтаматычна шляхам спісання банкам грашовых сродкаў, якія знаходзяцца і (або) паступаюць на рахунак. Пагашэнне кожнага транша не пазней за 90 каляндарных дзён.
-
Дзе?
- З дапамогай паслугі Дабрабыт-анлайн (Інтэрнэт-Банк і Мабільны Банк)
- На сайце Банка ў раздзеле Крэдыты - Аплаціць крэдыт (аплата з карткі любога банка)
- Праз АРІП з выкарыстаннем дыстанцыйных каналаў абслугоўвання любых іншых банкаў (інтэрнэт-банк, мабільны банк, банкаматы, інфакіёскі, і г.д.), а таксама ў аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта"
- Наяўнымі грашовымі сродкамі ў касе Банка, падаўшы касіру нумар крэдытнага дагавора.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ўнесці плацёж праз АРІП або ў сістэме Дабрабыт-анлайн для пагашэння крэдыту, аформленага ў банку, можна кругласутачна (за выключэннем часу правядзення прафілактычных, рэгламентных або рамонтных работ, інфармацыя пра якія публікуецца на сайце). Пры гэтым пагашэнне крэдыту будзе ажыццёўлена з улікам наступных асаблівасцяў:
Пры ўнясенні аплаты з 21:00 працоўнага дня (з 18:00 апошняга працоўнага дня месяца) да 03:00 наступнага дня:
- паслуга "Поўнае пагашэнне крэдыту" будзе недаступная, даступная будзе толькі паслуга "Пагашэнне бягучай запазычанасці па крэдыту";
- патрабаванне на аплату крэдытнай запазычанасці банкам не будзе выстаўляцца, плацельшчык самастойна павінен ўвесці суму плацяжу;
- плацёж для пагашэння крэдыту будзе лічыцца атрымленным банкам на наступны банкаўскі дзень і будзе ставіцца ў лік пагашэння запазычанасці па крэдыту таксама на наступны банкаўскі дзень
Пры ўнясенні аплаты ў іншы час:
- упаслугі "Поўнае пагашэнне крэдыту" і "Пагашэнне бягучай запазычанасці па крэдыту" будуць даступныя;
- банк сфармуе плацельшчыку актуальныя патрабаванні на аплату крэдытнай запазычанасці.
Патрабаванні да крэдытаатрымальніку
- Пашпарт грамадзяніна РБ або від на жыхарства ў РБ замежнага грамадзяніна
- Узрост заяўніка на момант разгляду заяўкі складае не менш за 25-ці гадоў і не больш за 60-ці гадоў
- Наяўнасць пастаяннай рэгістрацыі
дакументы
Агульныя ўмовы крэдытавання пры прадастаўленні крэдыту ў форме авердрафту
Дагавор бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, у тым ліку пры выкарыстанні карткі