Карткі

Спецыяльны крэдыт "уДача"

  • сума крэдыту: у межах крэдытаздольнасці
  • 12,89% гадавых
  • да 120 месяцаў
Аформіць заяўку
  • Сума крэдыту: у межах крэдытаздольнасці
  • Тэрмін крэдытавання: ад 13 да 120 месяцаў ўключна
  • Парадак прадастаўлення крэдыту: шляхам пералічэння сумы крэдыту прадаўцу тавару, у адпаведнасці з прадастаўленымі дакументамі
  • Парадак пагашэння крэдыту: да 25-ого чысла штомесяц, асноўны доўг роўнымі долямі, працэнты ад астатку запазычанасці
Аформіць заяўку

Стаўка па крэдыту:

  • 12,89% гадавых (СКО*, павялічаная на 2,89 працэнтных пункта)
*СКО – пастаянна даступныя аперацыі ліквіднасці (стаўка па крэдыце овернайт)

Забеспячэнне па крэдыце:

  • няўстойка – пры суме крэдыту да 25 000 BYN (уключна)
  • няўстойка і даручальніцтва фізічнай асобы/фізічных асоб – пры суме крэдыту звыш 25 000 BYN
  • няўстойка - пры суме крэдыту да 40 000 BYN (уключна) і пры унясенні сумы першапачатковага ўнёску не менш за 50% кошту тавару


  • Крэдыт можна аформіць у крамах нашых партнёраў, за дадатковай інфармацыяй звяртацца ў Кантакт-цэнтр па тэлефонах +375 ( 29 , 44 , 25 ) 522-21-11, +375 (17) 237 97 97
  • Колькі?

    Сума штомесячнага плацяжу прадугледжана ў Вашай інфармацыі аб умовах крэдытавання.

    Для своечасовага пагашэння крэдыту Вам будзе накіравана SMS-паведамленне пра суму і дату штомесячнага плацяжу па крэдыце!

    Суму штомесячнага плацяжу, а таксама суму поўнага датэрміновага пагашэння па крэдыце можна ўдакладніць праз:

    • Паслугі Дабрабыт-анлайн (Інтэрнэт-Банк і Мабільны Банк)
    • тэлефоннага званка ў Кантакт-цэнтр па тэлефонах: +375 (294425) 522-21-11, +375 (17) 237 97 97;
    • у любым офісе Банка.
  • Калі?

    Банк накіроўвае грашовыя сродкі на пагашэнне запазычанасці па крэдытнай дамове з 1-ага па 16-е чысло кожнага месяца, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прадастаўлення крэдыту ўключна, пры гэтым апошні плацежны перыяд устанаўліваецца з 17-ага чысла месяца, які папярэднічае месяцу звароту (пагашэння) крэдыту, па чысло месяца, папярэдняе чыслу прадастаўлення крэдыту.

  • Дзе?
    • З дапамогай паслугі Дабрабыт-анлайн (Інтэрнэт-Банк і Мабільны Банк)
    • На сайце Банка, выбраўшы на галоўнай старонцы раздзел "Аплата крэдытаў з карткі любога Банка"
    • Праз АРІП з выкарыстаннем дыстанцыйных каналаў абслугоўвання любых іншых банкаў (інтэрнэт-банк, мабільны банк, банкаматы, інфакіёскі, і г.д.), а таксама ў аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта"
    • Наяўнымі грашовымі сродкамі ў касе Банка, падаўшы касіру нумар крэдытнага дагавору.

    Звяртаем Вашу ўвагу, што ўнесці плацёж праз АРІП або ў сістэме Дабрабыт-анлайн для пагашэння крэдыту, аформленага ў банку, можна кругласутачна (за выключэннем часу правядзення прафілактычных, рэгламентных або рамонтных работ, інфармацыя пра якія публікуецца на сайце). Пры гэтым пагашэнне крэдыту будзе ажыццёўлена з улікам наступных асаблівасцяў:

    Пры ўнясенні аплаты з 21:00 працоўнага дня (з 18:00 апошняга працоўнага дня месяца) да 03:00 наступнага дня:

    • паслуга "Поўнае пагашэнне крэдыту" будзе недаступная, даступная будзе толькі паслуга "Пагашэнне бягучай запазычанасці па крэдыту";
    • патрабаванне на аплату крэдытнай запазычанасці банкам не будзе выстаўляцца, плацельшчык самастойна павінен ўвесці суму плацяжу;
    • плацёж для пагашэння крэдыту будзе лічыцца паступіўшым у банк на наступны банкаўскі дзень і будзе ставіцца ў лік пагашэння запазычанасці па крэдыту таксама на наступны банкаўскі дзень.

    Пры ўнясенні аплаты ў іншы час:

    • паслугі "Поўнае пагашэнне крэдыту" і "Пагашэнне бягучай запазычанасці па крэдыту" будуць даступныя;
    • банк сфармуе плацельшчыку актуальныя патрабаванні на аплату крэдытнай запазычанасці.

Патрабаванні да крэдытаатрымальніка

  • Пашпарт грамадзяніна РБ або від на жыхарства ў РБ замежнага грамадзяніна
  • Узрост ад 18 гадоў, на момант заканчэння тэрміну вяртання крэдыту - не больш за 68 гадоў
  • Наяўнасць пастаяннай рэгістрацыі
  • Стаж не менш 3-х месяцаў на апошнім месцы працы
  • Даведка аб даходах пры суме крэдыту ад 10 001 BYN
  • Даведка аб даходах, акрамя выканання любога з наступных умоў:
    - пры суме крэдыту да 10 000 BYN (уключна)
    - пры унясенні сумы першапачатковага ўнёску не менш за 50% ад кошту набытага тавару

Трымальнікі зарплатных карт могуць узяць крэдыт без даведак аб даходах.

Магчыма прадастаўленне крэдыту індывідуальным прадпрымальнікам.


дакументы

Больш падрабязна з поўным пералікам дакументаў, неабходных для атрымання крэдыту, можна азнаёміцца тут

Крэдытны дагавор "уДача"

Агульныя ўмовы крэдытавання пры прадастаўленні крэдыту на набыццё тавару і/або аўтамотатранспартнымі сродкаў

Стандартная форма дагавора паручыцельства