
- Від укладу – безадзыўны
- Фіксаваная працэнтная стаўка
- Магчымасць унясення дадатковых узносаў
- Выплата працэнтаў па выбары ўкладчыка
- пералік на карту;
- капіталізацыя.
МІНІМАЛЬНАЯ СУМА:
- 100 BYN / 50 USD / 50 EUR / 3 000 RUB – пры афармленні ўкладу ў аддзяленні Банка;
- 10 BYN / 5 USD/ 5 EUR – пры афармленні ўкладу, з дапамогай выкарыстання паслугі "Дабрабыт-анлайн".
Умовы па выплаце падатку
Падатак не выплачваецца з працэнтаў, налічаных на асноўную суму ўкладу. Падатак выплачваецца толькі з падаткаў, атрыманых з кожнай сумы дадатковага ўзносу, у выпадку калі тэрмін захоўвання кожнай сумы менш за 1 год у беларускіх рублях і менш за 2 гады ў замежнай валюце.

Валюта | Тэрмін | |||||||
12 мес. | 13 мес. | 18 мес. | 24 мес. | 36 мес. | 60 мес. | 84 мес. | 120 мес. | |
BYN | 10,60 % у ЦБП 10,65% у "Дабрабыт-анлайн" | 12,00% у ЦБП 12,30% у "Дабрабыт-анлайн" | 11,00% | 11,00% | - | - | - | - |
USD | - | - | - | 0,80% у ЦБП 1,50% у "Дабрабыт-анлайн" | 0,80% | 0,80% | 0,80% | 0,80% |
EUR | - | - | - | 0,10% | 0,10% | 0,10% | 0,10% | 0,10% |
RUB | - | - | - | 4,00% | 4,00% | 4,00% | 4,00% | 4,00% |
Магчымасць унясення дадатковых узносаў залежыць ад тэрміну і валюты ўкладу
Для ўкладаў у BYN:
- на тэрмін 12 месяцаў прыём дадатковых узносаў спыняецца за 180 дзён да заканчэння тэрміну захоўвання ўкладу;
- на тэрмін 13,18,24 месяца прыём дадатковых узносаў спыняецца за 360 дзён да заканчэння тэрміну захоўвання ўкладу.
Для ўкладаў у USD/EUR/RUB:
- прыём дадатковых узносаў спыняецца за 360 дзён да заканчэння тэрміну захоўвання ўкладу.
Папаўненне ўкладу з дапамогай паслугі Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) даступна кругласутачна (за выключэннем часу правядзення прафілактычных, рэгламентных або рамонтных работ, інфармацыя пра якія публікуецца на сайце).
Банк мае права ў аднабаковым парадку прыпыніць прыём дадатковых узносаў у адпаведнасці з умовамі дагавора, пра што папярэдне паведамляе ўкладчыкаў шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на сайце Банка.
Вы можаце аформіць ўклад "Капітальны" анлайн або ў аддзяленнях Банка Дабрабыт
- Праз Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) у любы дзень тыдня кругласутачна
Калі вы яшчэ не сталі кліентам Банка Дабрабыт, зрабіць гэта можна анлайн. Для гэтага усталюйце наш дадатак Дабрабыт або перайдзіце на сайт online.bankdabrabyt.by з выкарыстаннем даных Міжнароднай сістэмы ідэнтыфікацыі.
- У адным з аддзяленняў банка па ўсёй краіне
Спіс можна паглядзець тут.
Пры афармленні ўкладу ў аддзяленнях Вам неабходна падаць дакумент, які сведчыць асобу:
- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- від на жыхарства грамадзяніна замежнай дзяржавы;
- пасведчання бежанца;
- пашпарт замежнага грамадзяніна.
Тыпавая форма дагавору тэрміновага безадзыўнога банкаўскага ўкладу (дэпазіту) з 22.03.2019
Пры не выпатрабаванні сумы ўкладу ў дату вяртання, Дагавор на новы тэрмін не заключаецца, грашовыя сродкі захоўваюцца да іх выпатрабавання ўкладчыкам пад стаўку роўную 0,0001 (адна дзесяцітысячная) працэнта гадавых.
Закрыццё ўкладу пасродкам паслугі Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) ажыццяўляецца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, у тым ліку доступ да якога забяспечваецца банкаўскай аплатнай карткай. У выпадку адсутнасці неабходнага рахунку для залічэння, Вы можаце адкрыць яго ў працэсе закрыцця ўкладу.
Online закрыццё ўкладу даступна ў дзень заканчэння тэрміну захоўвання ў Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) да 21:00 у працоўныя дні (да 18:00 у апошні працоўны дзень месяца).
У выпадку, калі дата звароту ўкладу прыпадае на святочны (дзяржаўныя святы і святочныя дні, устаноўленыя і аб'яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі) або выхадны дзень (субота, нядзеля) з улікам афіцыйных пераносаў працоўных дзён у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, то датай вяртання ўкладу лічыцца першы працоўны дзень, наступны за вышэйпаказаным выхадным або святочным днём. Пры гэтым працэнты па ўкладу налічваюцца па дзень, папярэдні даце вяртання ўкладу і выплачваюцца па стаўцы, якая дзейнічала ў апошні працоўны дзень.