Прыватныя асобы
Умовы па выплаце падатку
Падатак не выплачваецца з працэнтаў, налічаных на асноўную суму ўкладу. Падатак выплачваецца толькі з працэнтаў, атрыманых з кожнай сумы дадатковага ўзносу, у выпадку калі тэрмін захоўвання кожнай сумы менш за 1 год ў беларускіх рублях і менш за 2 гады ў замежнай валюце.
Валюта | Тэрмін | Стаўка датэрміновага скасавання | |||
12 мес. | 18 мес. | 24 мес. | 36 мес. | ||
BYN |
6,80% (СР-2,70 п.п.) |
6,80% (СР-2,70 п.п.) |
6,80% (СР-2,70 п.п.) | - | 0,0001% |
USD | - | - | 0,30% | 0,30% | |
EUR | - | - | 0,10% | 0,10% | |
RUB | - | - | 2,00% | 2,00% |
Працэнтная стаўка па ўкладу ў беларускіх рублях вызначаецца зыходзячы з памеру стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей - СР).
У выпадку змены (памяншэння / павелічэння) стаўкі рэфінансавання, Банк ў аднабаковым парадку без папярэдняга (дадатковага) апавяшчэння ўкладчыкам змяняе памер працэнтнай стаўкі па ўкладу з даты ўвядзення ў дзеянне новага памеру стаўкі рэфінансавання.
Памер працэнтнай стаўкі па ўкладах у замежнай валюце не можа быць зменены Банкам на працягу ўсяго тэрміну дзеяння Дамовы.
Прыём дадатковых узносаў ва ўклад спыняецца за 30 дзён да заканчэння тэрміну захоўвання ўкладу.
Банк мае права ў аднабаковым парадку прыпыніць прыём дадатковых узносаў у адпаведнасці з умовамі дагавору, пра што папярэдне паведамляе ўкладчыкаў шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на сайце Банка.
Папаўненне ўкладу з дапамогай паслугі Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) даступна кругласутачна (за выключэннем часу правядзення прафілактычных, рэгламентных або рамонтных работ, інфармацыя пра якія публікуецца на сайце).
Афармленне ўкладу магчыма з дапамогай паслугі Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) або ў любым ЦБП ААТ "Банк Дабрабыт".
On-line адкрыццё ўкладу даступна кругласутачна (за выключэннем часу правядзення прафілактычных, рэгламентных або рамонтных работ, інфармацыя пра якія публікуецца на сайце).
Пры афармленні ўкладу ў ЦБП ААТ "Банк Дабрабыт" Вам неабходна падаць дакумент, які сведчыць асобу:
Тыпавая форма дагавору тэрміновага Адзыўнога банкаўскага ўкладу (дэпазіту) з 22.03.2019
Заключэнне дагавора на новы тэрмін у выпадку невыпатрабавання укладчыкам сумы ўкладу ў дату вяртання:
Закрыццё ўкладу пасродкам паслугі Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) ажыццяўляецца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, у тым ліку доступ да якога забяспечваецца банкаўскай аплатнай карткай. У выпадку адсутнасці неабходнага рахунку для залічэння, Вы можаце адкрыць яго ў працэсе закрыцця ўкладу.
Online закрыццё ўкладу даступна кругласутачна (за выключэннем часу правядзення прафілактычных, рэгламентных або рамонтных работ, інфармацыя пра якія публікуецца на сайце).
У выпадку, калі дата звароту ўкладу прыпадае на святочны (дзяржаўныя святы і святочныя дні, устаноўленыя і аб'яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі) або выхадны дзень (субота, нядзеля) з улікам афіцыйных пераносаў працоўных дзён у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, то датай вяртання ўкладу лічыцца першы працоўны дзень, наступны за вышэйпаказаным выхадным або святочным днём. Пры гэтым працэнты па ўкладу налічваюцца па дзень, папярэдні даце вяртання ўкладу і выплачваюцца па стаўцы, якая дзейнічала ў апошні працоўны дзень.
Звяртаем Вашу ўвагу, што датэрміновае вяртанне ўкладу ў ЦБП ААТ "Банк Дабрабыт" ажыццяўляецца на працягу 5 (пяці) каляндарных дзён з даты атрымання адпаведнай заявы ўкладчыка.