Уклад "Важкі" (адзыўны)

  • Высокая працэнтная стаўка на кароткі тэрмін
  • 7,30% гадавых у BYN
  • Фіксаваная працэнтная стаўка
  • Тэрмін укладу:

    - 3, 6 месяцаў для ўкладаў у BYN

    - 3, 6, 9, 12, 18 месяцаў для ўкладаў у USD/EUR/RUB

  • Від укладу – адзыўны
  • Магчымасць унясення дадатковых узносаў
  • Магчымасць датэрміновага скасавання
  • Фіксаваная працэнтная стаўка
  • Выплата працэнтаў па выбары ўкладчыка:
    • пералік на карту
    • капіталізацыя.

Мінімальная сума:

  • 100 BYN / 50 USD / 50 EUR / 3 000 RUB – пры афармленні ўкладу ў аддзяленні Банка;
  • 10 BYN / 5 USD/ 5 EUR – пры афармленні ўкладу, з дапамогай выкарыстання паслугі Дабрабыт-анлайн.

Умовы па выплаце падатку

  • Падатак выплачваецца з працэнтаў, налічаных на асноўную суму ўкладу;
  • Падатак выплачваецца з працэнтаў, атрыманых з кожнай сумы дадатковага ўнёску.

Валюта

Тэрмін

Стаўка датэрміновага скасавання

3 мес.

6 мес.

9 мес.

12 мес.

18 мес.

BYN

7,30% 

7,30%  

-

-

-

0,0001%

USD

0,30%

0,30%

0,30%

0,30%

0,30%

EUR

0,01%

0,10%

0,10%

0,10%

0,10%

RUB

2,00%

2,00%

2,00%

2,00%

2,00%


Памер працэнтнай стаўкі па ўкладах не можа быць зменены Банкам на працягу ўсяго тэрміну дзеяння Дагавору.

Прыём дадатковых узносаў ва ўклад спыняецца за 30 дзён да заканчэння тэрміну захоўвання ўкладу.

Банк мае права ў аднабаковым парадку прыпыніць прыём дадатковых узносаў у адпаведнасці з умовамі дагавору, пра што папярэдне паведамляе ўкладчыкаў шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на сайце Банка.

Папаўненне ўкладу з дапамогай паслугі Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) даступна кругласутачна (за выключэннем часу правядзення прафілактычных, рэгламентных або рамонтных работ, інфармацыя пра якія публікуецца на сайце).

Афармленне ўкладу магчыма з дапамогай паслугі Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) або ў любым ЦБП ААТ "Банк Дабрабыт".

Online адкрыццё ўкладу даступна кругласутачна (за выключэннем часу правядзення прафілактычных, рэгламентных або рамонтных работ, інфармацыя пра якія публікуецца на сайце).

Пры афармленні ўкладу ў ЦБП ААТ "Банк Дабрабыт" Вам неабходна падаць дакумент, які сведчыць асобу:

  • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • від на жыхарства грамадзяніна замежнай дзяржавы;
  • пасведчанне бежанца;
  • пашпарт замежнага грамадзяніна.

Тыпавая форма дагавору тэрміновага адзыўнога банкаўскага ўкладу (дэпазіту) з 22.03.2019

Дагавор тэрміновага адзыўныя банкаўскага ўкладу (дэпазіту), заключанага з дапамогай паслугі "Дабрабыт-анлайн" з 22.03.2019

Колькасць заключэнняў дагавароў на новы тэрмін пры не выпатрабаванні сумы ўкладу ў дату вяртання залежыць ад тэрміну і валюты ўкладу:

Для ўкладаў у BYN:

  • на тэрмін 3 месяцы не больш за 2 разы;
  • на тэрмін 6 месяцаў не прадугледжана.

Пры не выпатрабаваннні сумы ўкладу ў дату вяртання, Дагавор на новы тэрмін не заключаецца, грашовыя сродкі захоўваюцца да іх выпатрабавання ўкладчыкам пад стаўку роўную 0.0001 (Адна дзесяцітысячная) працэнта гадавых.

Для ўкладаў у USD / EUR / RUB:

  • на тэрмін 3, 6, 9 месяцаў не больш за 1 раз;
  • на тэрмін 12, 18 месяцаў заключэнне дамовы на новы тэрмін не прадугледжана.

Пры не выпатрабаванні сумы ўкладу ў дату вяртання, Дагавор на новы тэрмін не заключаецца, грашовыя сродкі захоўваюцца да іх выпатрабавання ўкладчыкам пад стаўку роўную 0.0001 (Адна дзесяцітысячная) працэнта гадавых.

Закрыццё ўкладу пасродкам паслугі Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) ажыццяўляецца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, у тым ліку доступ да якога забяспечваецца банкаўскай аплатнай карткай. У выпадку адсутнасці неабходнага рахунку для залічэння, Вы можаце адкрыць яго ў працэсе закрыцця ўкладу.

Online закрыццё ўкладу даступна ў дзень заканчэння тэрміну захоўвання ў Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) да 21:00 у працоўныя дні (да 18:00 у апошні працоўны дзень месяца).

У выпадку, калі дата звароту ўкладу прыпадае на святочны (дзяржаўныя святы і святочныя дні, устаноўленыя і аб'яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі) або выхадны дзень (субота, нядзеля) з улікам афіцыйных пераносаў працоўных дзён у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, то датай вяртання ўкладу лічыцца першы працоўны дзень, наступны за вышэйпаказаным выхадным або святочным днём. Пры гэтым працэнты па ўкладу налічваюцца па дзень, папярэдні даце вяртання ўкладу і выплачваюцца па стаўцы, якая дзейнічала ў апошні працоўны дзень.

Звяртаем Вашу ўвагу, што датэрміновае вяртанне ўкладу ў ЦБП ААТ "Банк Дабрабыт" ажыццяўляецца на працягу 5 (пяці) каляндарных дзён з даты атрымання адпаведнай заявы ўкладчыка.