Прыватныя асобы
Валюта | Тэрмін | ||||||
2 мес. | 3 мес. | 4 мес. | 5 мес. | ||||
BYN | 0.9% | 0.9% | 1.2% | 1.2% | |||
USD | 0.5% | 0.5% | 0.5% | 0.5% | |||
RUB | 3.0% | 3.0% | 3.5% | 3.5% |
Валюта | Дадатковы працэнтны даход | |||
BYN | 0.10% | |||
USD | 0.05% | |||
RUB | 0.10% |
Магчымасць унясення дадатковых узносаў спыняецца за 1 (адзін) месяц да заканчэння тэрміну заключэння дагавора.
Папаўненне дэпазітаў праз паслугу Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) даступна кругласутачна (за выключэннем часу правядзення прафілактычных, рэгламентных або рамонтных работ, інфармацыя аб якіх публікуецца на сайце).
Банк мае права ў аднабаковым парадку прыпыніць прыём дадатковых узносаў у адпаведнасці з умовамі дагавора, аб чым папярэдне паведамляе ўкладчыкаў шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на сайце Банка.
Пры афармленні ўкладу ў аддзяленні Банка Вам неабходна прадаставіць дакумент, які сведчыць асобу:
Максімальная колькасць заключэнняў Дагавора на новы тэрмін пры не запатрабаванні Укладчыкам сумы ўкладу ў дату наступлення тэрміну вяртання не больш за 1 раз.
Закрыццё ўкладу праз паслугу Дабрабыт-анлайн (Інтэрнэт-Банк і Мабільны Банк) ажыццяўляецца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, у т.л. доступ да якога забяспечваецца банкаўскай плацёжнай карткай.
Online закрыццё ўкладу даступна ў дзень заканчэння тэрміну захоўвання ў Дабрабыт-анлайн (Інтэрнэт-Банк і Мабільны Банк) да 21:00 у працоўныя дні (да 19:00 у апошні працоўны дзень месяца).
У выпадку, калі дата вяртання ўкладу выпадае на святочны (дзяржаўныя святы і святочныя дні, устаноўленыя і аб'яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі) або выхадны дзень (субота, нядзеля) з улікам афіцыйных пераносаў працоўных дзён у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, то датай вяртання ўкладу лічыцца першы працоўны дзень, наступны за вышэйпаказаным выхадных або святочным днём. Пры гэтым працэнты па ўкладу налічваюцца па дзень, папярэдні даце вяртання ўкладу і выплачваюцца па стаўцы, якая дзейнічала ў апошні працоўны дзень.