Крэдыты
  • Рэкамендуемы прадукт
  • Спажывецкі крэдыт "на АСАБІСТАЕ"
  • Вы можаце скарыстацца нашай паслугай і аплаціць крэдыт з карткі любога банка і анлайн

  • Пакінуць заяўку
Карткі
Уклады

Парадак закрыцця ўкладаў

Закрыццё ўкладу магчыма з дапамогай выкарыстання паслугі Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) або ў любым ЦБП ААТ "Банка Дабрабыт".

Закрыццё ўкладу з дапамогай паслугі Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) ажыццяўляецца на рахунак з карткай у любой валюце. У выпадку адсутнасці карткі, вы можаце адкрыць новую картку ў працэсе закрыцця ўкладу.

У выпадку, калі дата звароту ўкладу прыпадае на святочны (дзяржаўныя святы і святочныя дні, устаноўленыя і аб'яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі) або выхадны дзень (субота, нядзеля) з улікам афіцыйных пераносаў працоўных дзён у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, то датай вяртання ўкладу лічыцца першы працоўны дзень, наступны за вышэйпаказаным выхадным або святочным днём. Пры гэтым працэнты па ўкладу налічваюцца па дзень, папярэдні даце вяртання ўкладу і выплачваюцца па стаўцы, якая дзейнічала ў апошні працоўны дзень.

Закрыццё рахунку па дагавору банкаўскага ўкладу (дэпазіту) у дзень, які не з'яўляецца датай вяртання ўкладу, з'яўляецца датэрміновым скасаваннем дагавору

Online закрыццё безадзыўных укладаў даступна ў дзень заканчэння яго тэрміну захоўвання ў сістэме Дабрабыт-анлайн (Мабільны Банк і Інтэрнэт-Банк) да 21:00 у працоўныя дні (да 18:00 у апошні працоўны дзень месяца).

Online закрыццё адзыўных укладаў даступна кругласутачна (за выключэннем часу правядзення прафілактычных, рэгламентных або рамонтных работ, інфармацыя пра якія публікуецца на сайце)

Звяртаем Вашу ўвагу, што датэрміновае вяртанне ўкладу ў ЦБП ААТ "Банк Дабрабыт" ажыццяўляецца на працягу 5 (пяці) каляндарных дзён з даты атрымання адпаведнай заявы ўкладчыка.