Аб'ектам добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў з'яўляюцца маёмасныя інтарэсы страхавальніка або застрахаванай асобы, якiя не супярэчаць заканадаўству, звязаныя з кампенсацыяй выдаткаў арганізацыі аховы здароўя, выкліканых яго зваротам у арганізацыю аховы здароўя за аказаннем медыцынскай дапамогі, уключанай у праграму добраахвотнага страхавання па прычыне раптоўнага расстройства здароўя або няшчаснага выпадку.
Перавагі для юрыдычнай асобы:
- пашырэнне сацыяльнага пакета для супрацоўнікаў арганізацыі
- павышэнне лаяльнасці работнікаў да працадаўца
- стварэнне лепшых умоў працы
- скарачэнне выдаткаў на правядзенне абавязковых медыцынскіх аглядаў і вакцынацыі работнікаў
- выдаткі па добраахвотным страхаванні медыцынскіх расходаў адносяцца на сабекошт
- магчымасць падабраць страхавую медыцынскую праграму зыходзячы з патрэб і магчымасцяў арганізацыі
Перавагі для застрахаванай асобы:
- атрыманне кваліфікаванай медыцынскай дапамогі без чэргаў у зручны час
- магчымасць правядзення кансультацый і дыягностыкі ў спецыялізаваных медыцынскіх установах
- страхавая арганізацыя самастойна аплачвае выстаўленыя медыцынскай установай рахункі за аказаныя паслугі застрахаванай асобе
Абарона работнікаў прадпрыемства ад няшчаснага выпадку ў перыяд выканання ім сваіх працоўных (службовых) абавязкаў і ў побыце, якая прадугледжвае выплату страхавой сумы ў сувязі з надыходам неспрыяльных з'яў, звязаных з жыццём і здароўем застрахаванай асобы
Перавагі:
- магчымасць афармлення за адзін дзень
- упэўненасць супрацоўнікаў у сваёй кампаніі
- фінансавая абароненасць супрацоўнікаў
- рост рэпутацыі кампаніі
- мінімізацыя наступстваў рызыкаў